Цытаты з Бібліі
Апраніцеся ж у шчырую міласэрнасць, лагоднасць, пакору, далікатнасць, доўгацярплівасць. Будзьце адзін з адным, і даруйце адзін аднаму, калі хтосьці з вас мае крыўды на іншага. Даруйце, так як Бог вам дараваў (да Каласянаў 3,12-13).
Тады Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: “Пане, калі мой брат зграшыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў?” Езус адказаў яму: “Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзясят сем разоў” (Мацвея 18,21-22).
Сэрца, што напоўнена міласэрнасцю й дабрынёю становіцца блізкім Хрысту” (Васіль Кесарыйскі, IV ст.)
Притча Иисуса о добром самаритянине
Однажды какой-то законник захотел испытать Иисуса. «Учитель, - спросил он, - что я еще должен сделать, чтобы получить* вечную жизнь?»
«А что написано об этом в Законе? - спросил его Иисус. - Что ты там читаешь?»
Тот ответил: «Люби Господа Бога твоего всем сердцем своим, всей душою своей, всей силой своей и всем умом своим и ближнего своего - как самого себя»*.
Иисус сказал ему: «Ты ответил верно. Поступай так и будешь жить».
Но тот, желая оправдать себя, спросил: «А кто мой ближний?»
На это Иисус ответил: «Один человек шел* из Иерусалима в Иерихон и попал в руки разбойникам, которые ограбили его, избили и ушли, оставив полумертвым лежать на дороге. Случайно той же дорогой проходил священник; увидев лежащего, он прошел мимо, другой стороной дороги. Также и левит, когда пришел на то место и увидел израненного разбойниками, прошел мимо, другой стороной дороги. Проезжал там и один самаритянин. Когда он оказался возле раненого и увидел его, то сжалился над ним и, подойдя к нему, перевязал его раны, полив их оливковым маслом и вином. Затем, подняв его на своего мула*, привез его на постоялый двор и там еще ухаживал за ним. На следующий день этот самаритянин, вынув из кошелька два денария, отдал их хозяину постоялого двора и сказал: Позаботься об этом человеке. А если что издержишь сверх того, то на обратном пути я возмещу тебе. Как ты думаешь, кто из этих троих оказался ближним человеку, попавшему в руки разбойников?»
«Тот, - ответил законник, - кто проявил к нему милосердие».
Тогда Иисус сказал ему: «Иди и поступай так же».
Прытча пра блуднага сына
У аднаго чалавека было два сыны; і сказаў малодшы: “Бацька! Дай мне з маёнтка тую частку, якая мне належыць”. І бацька падзяліў маёмасць.
Праз колькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкі край і там распусціў маёмасць сваю, жывучы распусна. А калі ён пражыў усё, настаў вялікі голад у той краіне, і ён апынуўся ў нястачы. Тады пайшоў ён да аднаго з жыхароў той краіны і наняўся ў работнікі, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней.І ён рады быў наесціся струкоў, якія елі свінні, але ніхто не даваў яму.
А аднойчы разважыў: колькі наймітаў у бацькі майго жывуць у дастатку, а я паміраю з голаду. Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: “Бацька! Я зграшыў супраць неба і перад табою і ўжо не варты называцца сынам тваім, прымі мяне ў лік наймітаў тваіх”.
Устаў і пайшоў да бацькі свайго.
І калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька і зжаліўся, і пабег яму насустрач, абняў яго за шыю і пацалаваў яго. А сын сказаў яму: “Бацька! Я зграшыў супраць неба і перад табою і ўжо не варты называцца сынам тваім”. А бацька сказаў рабам сваім: “Прынясіце найлепшую вопратку і апраніце яго, і дайце пярсцёнак на руку яго і абутак на ногі; прывядзіце ўкормленае цяля і закаліце: будзем есці і весяліцца! Бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”. І пачалі весяліцца.
А старэйшы сын ягоны быў на полі. А калі вяртаўся і наблізіўся да дома, пачуў спевы і весялосць. Ён паклікаў аднаго са слуг і спытаўся: “Што гэта такое?” Той сказаў яму: “Брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў ўкормленае цяля, бо прыняў яго здаровым”. Выслухаўшы гэта, брат раззлаваўся і не хацеў ўваходзіць у дом. Неўзабаве бацька, пачуўшы, што старэйшы сын вярнуўся з поля, выйшаў яму насустрач і паклікаў у дом. Але сын строга паглядзеў на бацьку і сказаў у адказ: “Вось я столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго, але ты ніколі не даў мне і казляняці, каб мне павесяліцца з сябрамі маімі; а калі сын твой, распусціўшы маёмасць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты закалоў яму ўкормленае цяля.
А бацька так сказаў яму: “Сыне мой! Ты заўсёды са мною, і ўсё маё - тваё, а з таго трэба было радавацца і весяліцца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”.
Гэтай прытчай Ісус не раз даводзіў, што Нябесны Айцец радуецца і даруе грахі таму, хто прыходзіць да Яго, пакаяўшыся ад усяго сэрца.
Верш Міласэрнасць
Міласэрнасць…
І тыя – ледзь ногі трымалі.
Слёз поўныя вочы той госці
З надзеяй на ўсіх пазіралі…
Ёй хлеба, ну хоць бы скарынку!
Чакаюць галодныя дзеці..
Стаіць з сваім горам у абдымку
Сам-насам, як на пастаменце…
Дарэмныя ўсе спадзяванні –
Каму трэба гэткае ліха?!
Пустая ідзе з палявання
Матуля, сабака-бамжыха…
4.09 – 2015г.
Янка Купала
Любімось, мае суседзі!
Любімось, мае суседзі!
Кіньма сваркі, звадкі;
Жыйма, як родныя дзеці
Адной нашай маткі!
Што ты маеш з сваёй звадкі,
З дзікай ненавісці?
Людзі толькі насмяюцца,
І ўсёй той карысці.
Людзі толькі насмяюцца,
Ўрагі скарыстаюць,
Над душой чорт запануе,
Ўнукі цябе злаюць.
А пачнема жыці ў згодзе
Ў пачцівай, харошай,—
Знойдзем долю, знойдзем волю,
На зваротак — грошы.
Урагам нашым прыступіцца
Трудна тады будзе,
Ды ў суседзяў ласку маюць
Згодлівыя людзі.
Дык любімася, суседзі!
Кіньма сваркі, звадкі;
Жыйма, як родныя дзеці
Адной нашай маткі!
[1905-1907]
Легенда "Пестунь"
...Знайшлі аднойчы парабкі на ўзлеску логавішча з трыма малымі ваўчанятамі. Толькі чапаць іх не сталі, бо ведалі, што раззлуюць дарослых ваўкоў — наклічуць бяду на скаціну. Ваўкі-бацькі счулі людзей, але логавішча не пакінулі. Мірнае суседства працягвалася, авечкі і гусі па-ранейшаму пасвіліся на выгане.
Аднак у хуткім часе самі ж парабкі і распудзілі драпежнікаў. Пачалі яны, ды яшчэ з сабакамі, ледзь не кожны дзень хадзіць да тых ваўчанят. Ваўкі нарэшце не вытрымалі і аднойчы ноччу сышлі з двума ваўчанятамі невядома куды. Аднаго малога бацькі пакінулі, відаць, не змаглі, а мо і не паспелі забраць з сабой. Засталося малое ваўчанё ў старым логавішчы сіратой. Два дні, забіўшыся ў кут, моўчкі трывала, а на трэці, калі зусім прагаладалася, завыла на ўвесь лес. Сабраліся парабкі каля логавішча, не ведаючы, што рабіць. Забіць ваўчанё — бацькі абавязкова пачнуць помсціць. Забраць у вёску таксама небяспечна, бацькі зноў-такі ўзлуюцца. Так, пад галодны енк малога, і вярнуліся хлопцы дадому. А неўзабаве сціхла тое ваўчанё. Як толькі ўзышло сонца, пайшлі парабкі да логавішча, каб даведацца, што з малым. Спыніліся ў кустах і бачаць: на вытаптанай каля логавішча прагаліне ляжаць кавалкі перажованага мяса, а побач, соладка пасопваючы, спіць ваўчанё. Спачатку падумалі, што гэта маці-ваўчыца не вытрымала і прынесла галоднаму дзіцяці паесці. Але раптам адзін з іх убачыў за густой ялінай вялізнага мацёрага ваўка, што не зводзіў з людзей пільнага вока. Прыгледзеліся, ажно гэта зусім стары воўк, сівая поўсць касмыкамі тырчыць, рэбры вытыркаюцца, вочы слязяцца... І зразумелі хлопцы, што прыцёгся сюды стары на покліч малога, пакарміў згаладалае, перапалоханае ваўчанё.
Усё лета ахоўваў ён падкідыша, карміў, пеставаў малога, а неўзабаве і забраў яго з сабой. Ну, а калі людзі, якія добра памяталі, як стары воўк пеставаў кінутае ваўчанё, пачалі будавацца непадалёку ад былога логавішча, то і парашылі назваць вёску Пестунь...
"Лепш быць сляпым або бязногім,
Чым мець халодную душу." - Сяргей Грахоўскі
"I не прашу ў цябе спагады, —
Хоць кожны дзень мяне калі,
Але пакінь за мной пасаду —
Быць Чалавекам на зямлі."- Сяргей Грахоўскі
Ніна Мацяш ЗА СОСНАМІ—МОРА
Пляменніку Ланку
І
Упарта, пругка
сэрца мора б’ецца.
У памяць — хвалю шызую — ступі:
Разгубленасці ўзрост мінуў, здаецца —
Трывогам месца саступіў.
У цяглых сосен праз гушчэўе веек
Глядзіць сцярожка неба сінізна.
О, боязь за другога чалавека!..
Адна ты робіш чалавека з нас.
Адна ты нешта ў гэтым свеце значыш.
На поўдні зноў хмурына усплыла...
На золку чайкі, як жанчыны, плачуць,
Страсаюць цішу з белага крыла.
Художественные произведения о сострадании, милосердии и заботе:
1. Василий
Перов «Тройка»- https://topkartin.ru/kartiny/trojka
2. Пьер
Де Шаванн «Сострадание» http://www.newestmuseum.ru/data/authors/p/puvis_p/compassion.php
3. Александр
Морозов «Хозяйкины заботы»- https://www.liveinternet.ru/users/bo4kameda/post436623308/
4. Адольф
Бугро «Сострадание»- https://gallerix.ru/pic/B/73167723/1184727573.jpeg
5. Пабло
Пикассо «Знание и милосердие»- https://www.pablo-ruiz-picasso.ru/work-11.php
6. Василий
Перов «Приезд станового на следствие»- https://opisanie-kartin.ru/perov-vasilij/priezd-stanovogo-na-sledstvie/
7. Василий
Перов «Старики-родители на могиле сына»- https://muzei-mira.com/kartini_russkih_hudojnikov/3003-stariki-roditeli-na-mogile-syna-vasilij-grigorevich-perov-opisanie-kartiny.html
8. Василий
Перов «Приезд институтки к слепому отцу»- https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/5/54/%D0%9F%D0%B5%D1%80%D0%BE%D0%B2_%D0%98%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B8%D1%82%D1%83%D1%82%D0%BA%D0%B0.jpg
Комментариев нет:
Отправить комментарий